Старонка:Піотуховіч Багушэвіч.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і разуменьня становіць сабой тэму твора ״У вастрозе“, дзе перад намі разгарнаецца цэлая драма селяніна, які па сваей несьвядомасьці спаліў мяжавы знак. У творы ״Кепска будзе“ поэта малюе нам гаротную одысэю вясковага хлопца, які, будучы не запісаны ў мэтрыках, прыцягнуты быў да адказнасьці і пасаджаны ў турму за ўхіленьне ад агульнай вайсковай павіннасьці. Нават да рэформы 19 лютага беларускі поэта адносіцца вельмі скэптычна; помнік гэтага скэптыцызму ўступ да твору "Быў ў чыстцы", дзе мы знаходзім гэткія разважаньні:

Іду й мяркую: ці то цяпер шчасьце,
Як паноў ня стала, ці то была доля.
І лічу па пальцах: паншчызны дванасьце,
І гадоў ды трыццаць, як настала воля...
Там быў аканом, камісар і цівун,
Намесьнік, лясьнічы, хмістрыня, паны.
І кожны меў права ўзяць за бізун,
І кожны меў права да нашай сьпіны...
А цяпер?.. Ой, штосьці кепска выходзе,
Цяпер ці ня болей настала паноў...
Ня надта свабодна ў гэтай свабодзе.
І давай я лічыць паноў новых зноў:
Стараста, соцкі, пісар, старшына,
Пасрэднік, ўраднік, асэсар і суд,
Зьезд міравы, прысуцтвы і сход...
Аж паднялася са страху чупрына,
Аж пальцаў ня стала на ўвесь гэты шчот,
А пальцамі־ж трэба карміць гэты люд.

Творчасьць Багушэвіча, такім чынам, гэта як־бы моцны рэфлектар, які выясняе заганы рэформаў Аляксандра II; у творчасьці беларускага песьняра, як у крывой люстры, гэтыя рэформы праламляюцца з свайго адмоўнага боку. Малюючы розныя стораны сялянскага жыцьця, Багушэвіч намечае грунтоўны вузел—эканамічную эксплёатацыю; з гэтага вузла вынікаюць усе злыдні, тут заблытваюцца ўсе супярэчнасьці сялянскага жыцьця.

Соцыяльны пафос прасякае сабой ўсю творчасць Багушэвіча. Душа поэты як-бы ўпітала ў сябе ўсю злосьць і ненавісьць беларускага народа супроць нацыянальнага і соцыяльнага ўціску й засталася з гэтай прычыны глуха да іншых пяшчотных і мягкіх эмоцый: дзьве галоўныя крыніцы поэтычнага натхненьня—прырода і жаночае каханьне —амаль зусім адсутнічаюць у творчасьці беларускага песьняра. Прырода ледзь закранута ў творах поэты. У вершы ״Мая хата“ даецца некалькі мазкоў пэнзэля з мэтай адцяніць вялікую беднасьць беларускага селяніна. Больш выразны дотык да прыроды мы маем ў вершы "Думка“. Тут даецца такі малюнек:

Вун стаіць бярозка тут ля самай хаткі,
Косы папусьціла... плача, кажуць людзі,
Мусіць такі праўда—гэта яе зьлёзка,
Што кажуць другія—капля расяная...
Ня тужы, бярозка, сьвет з намі ня згіне,
Вецер, як павее, шышачкі раскіне,
Хоць-бы ты засохла—вырасьце вас болей...
Перастанем плакаць мы над сваёй доляй.

[1]

Маленькія абразкі прыроды і тут ўплецены ў верш; прасякнуты соцыяльнымі настроямі. Закранутая надта мала, прырода, гэткім чынам, ня займае самастойнага мейсца ў творах поэты; неколькі выхапленых з

  1. Дудка белар. стар. 25.