Старонка:Пятуховіч Купала Колас.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

поэзію. У абстаноўцы соцыяльнай няроўнасьці каханьне вельмі часта траціць свой пяшчотны ідылічны характар; перад сузнаньнем поэты яно прадстае як змрочная і грозная сіла, якая на момант руйнуе нават клясавыя загародкі, можа злучыць і шляхцянку з вясковым парабкам, але потым прыводзіць к трагічнай катастрофе. ("Адплата каханьня").

Другі промень, які прарэзвае часам густую цемру меланхоліі поэты, гэта поэзія, мастацкая творчасьць. У Янкі Купалы мы знаходзім тут чыста романтычную концентыю мастацтва. Песьні―гэта найвышэйшае ў жыцьці чалавска, гэта божы дар ("Песьня а песьнях"). Сам поэта творыць стыхійна, песьні не даюць яму супакою, яны не адчэпна прасьледуюць яго:

Хацеў-бы вас, песьні,
Зрачыся, пакінуць,
Сілачкі-ж мне мала,
Буду ўжо так гінуць.
Выплакаў вам сэрцам,
Высьніў вас душою,
Вальчучы з нядоляй,
Вальчучы з бядою,
І цяпер за мною
Ходзіце вы ўсюдых,
І вясной па траўцы,
І ўвосень па грудах,
Па загонах летам.
("Я не поэта").

Алс разам з гэткай стыхійнай патрэбай творчасьці ў Купалы, у першым зборніку яшчэ мала ўпэўненасьці ў сваіх сілах. Мы знаходзім тут надзвычайна скромнае прызнаньне:

Я не поэта, о крый мяне, божа!
Ня рвуся я к славе гэткай ні мала.
Хоць песенку-думку і высную можа,
Завуся я толькі Янка Купала.

У другім мейсцы поэта з яшчэ вялікшай скромнасьцю зазначае:

Я ня сокал зоркавокі,
Не арол адважны,
Што так думна за аблокі
Узносіцца з іх кажны.
Нават я не салавейка,
Што пяе так слаўна,
А я толькі верабейка,
Узрошчаны пад Гайнай.
(З "Maіх думак").

Пясьняр сумняваецца нават у каштоўнасьці сваіх твораў; яму прадстаўляецца часам, што "душы яго тварэньня" будуць марнець у нязнаньні, зробяцца здабычай пацукоў, але калі "нейкі вучоны моль з прыпадку натрапе" на іх, то ён знойдзе там толькі матэрыялы для этнографіі людзей на Беларусі. ("Каму?").

Поэта жорстка памыліўся ў ацэнцы сваей творчасьці; нават яго першы зборнік "Жалейка", ня кажучы ужо аб пазьнейшых, мае далëка не этнографічнае значэньне, а ўяўляе сабой глыбока ідэёвую каштоўнасьць, паколькі ў ім ускрыты соцыяльны і нацыянальны ўціск, які цягацеў над Беларусьсю ў часы царызму.