Старонка:Пятуховіч Купала Колас.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

насьці, але не ў рэчаіснасьці; абярнуцца ў дзейснасьць перашкаджаюць яму ненармальныя соцыяльныя умовы, у поэме тэма псыхолёгічная ў канчальным выніку падпарадкваецца тэме соцыяльнай. Поэта хоча ў сваім творы выявіць, што

Не радзіцца-б лепш дзіцяці
З такой чуткаю душой
У куточку, дзе спрадвеку
Беднасьць лютая гняце.
Цяжка жыць у цемнаце,
У зьнявазе чорнай, зьдзеку,
Дзе адбітак свой з-за хлеба
Накладае талака,
Дзе так пільна праца трэба,
Плечы моцныя, рука,
Дзе рот лішні на прымеце
І так топчацца сям'ёй,—
Лепш-бы там ня жыць на сьвеце
Дзеткам з чуткаю душой!

Колізыя высокай адаронасьці Сымона і ненармальных соцыяльных абставін, якая перашкаджае разгарнуцца гэтай адаронасьці, учуляе сабой ідэёвую схэму поэмы.

Толькі у барацьбе шлях да зьніштажэньня трагічных супярэчнасьцяй жыцьця, і поэта арганічна падыходзıць у сваей творчасьць да тэмаў барацьбы.

Характэрна, што пясьняр нават і ў прыродзе заўважвае цяпер гэта напружанае змаганьне. Раней ён любіў усьпяваць супакой прыроды; ён любіў, падобна Цютчэву, Мэтэрлінку, прыслухоўвацца да начной цішыні, бо раненае сэрца патрабуе цішыні супакою. Цяпер Якуб Колас бачыць у прыродзе пераважна рух, дынаміку, змаганьне. Для яго цяпер мароз—гэта бязьлітасны кат, які "кайданы куе на хвалі", але супроць гэтага ката падымаецца вецер з сваім заклікам:

Гэй, да зброі, каб даць жыцьцю

тут вызваленьне!

З сваёй вышыні сонца глядзіць у засмучэньні на калатню варожых станаў. Так для поэты і ў прыродзе.

Шуміць, кіпіць, бурліць змаганьне
За шчасьце, волю і свабоду.

Ідзе гэта змаганьне і ў жыцьці чалавека. І поэта арганічна ў сваёй творчасьці падыходзıць да тэмаў барацьбы соцыяльнай, да тэмаў грамадзянскай вайны. "Сяргей Карага", "Крывавы пір", "Дачакаўся" і іншыя апавяданьні прадстаўляюць сабою жывыя адбіткі нашай гэроічнай эпохі на ўсёй велічы яе барацьбы за ўзмацненьне новых ідэалаў. Песьня пакуты зьмяняецца цяпер у Якуба Коласа новай песьняй радасьці і барацьбы; сам поэта гаворыць:

Змоўкні-ж, сьціхні, песьня пакуты,
Заварушыся, наш край!
Люд! Вызваляйся, рві свае путы,
Новыя песьні сьлявай!