Старонка:Пялёсткі (1926).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я йшчэ ведаю, ў даль, над маёй паласой
Праліецца прывольная песьня,
Толькі дайце гармонік на сто галасоў
І прастор для размаху ня цесны.

О, тады ўсё сьпяю, ўсё скажу вам, браты,
Я скажу, што кахаю, што знаю,
Бо у цьвеце кляновым прастор залаты,
Упаіў маё сэрца каханьнем.

|}