Старонка:Пялёсткі (1926).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Я-ж хачу яшчэ жыць на раздольлі,
Зноў пабачыць братву і разгул…
Што-ж, бывайце, асіна і поле,
З вамі жыць я адзін не магу.

Не магу!.. не магу!.. і ня знаю,
З кім дружыць і каго абнімаць,
Ці забыцца на сінім кургане,
Ці каменьне зубамі ламаць?!

|}