Старонка:Пялёсткі (1926).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І цяпер хай праплача ад болю
Ўсё, што хоча з надзеямі жыць,
Бо ўжо хутка над лесам і полем
Маім песьням ня будзе мяжы.

Вось затым так ўзьнімаюцца грудзі.
Вось затым і так сэрца крычыць:
― Эх, браточкі, эх, любыя людзі,
Толькі дайце дыхнуць-адпачыць!..

|}