Старонка:Пялёсткі (1926).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І рукой белай, белай, як лебедзь, рукой
Абдымаць мяне ў шчырасьці будзе.
Хай тады белы месяц над сіняй ракой
Упадзе на ваду залатым васільком, —
Ён запал нашых слоў не астудзіць!

Хай тады усю ноч, ўсё жыцьцё салавей
Свае песьні пяе пра каханьне.
На прасторы палёў і жытнёвых завей,
Там, дзе песьня да шчасьця і волі заве,
Ўсё жыцьцё — залатое світаньне!

|}