Старонка:Пялёсткі (1926).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

О, мой любы дружа, дружа дарагі,
Мне з табой ня ведаць суму і тугі.

Ты і я — абодва любім шыр палёў,
Калі срэбра месяц высее на дол.

Ты і я сягоньня будзем пець і жыць,
Хоць парой пад горлам зіхацяць нажы.

Нам яны нястрашны, нам яны нішто,
Калі нашы песьні абнялі прастор.

Ну, дык, любы дружа, мы цяпер адны,
Пойдзем піць прыгожасьць сонца і вясны.

Дай руку тваю мне, дай цябе абняць,
Пойдзем мы сягоньня ў пацерках агня.

Дзе зьвініць і плача, залатая шыр,
Так прывольна разам на прасторах жыць.