Перайсці да зместу

Старонка:Пунсовае раньне (1926).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой, я помню касу, ды якую!..
Што трапаў цёпла-майскі вецер.
Ужо сонца ў ядлоўцы кукуе,
Я-ж пакінуў яе у вецьці.

Вясны маладой пах салодкі
Па-над лесам узьвіўся высока
А ў ляшчыньніку шызы салоўка
Разьвясёлы спыняў свой шчокат.

|}