Беларусы ня любяць гораду. Затым і процант іх у гарадох нязначны. Але жыцьцё ідзе. Перанасялёнасьць Беларусі вядзе нашу вёску да беспрацоўя. Трэба шукаць месца, дзе-б можна было скарыстаць вольныя рукі, даць ім працу і заробак. Выйсьце — у пашырэньні прамысловасьці. Наша рабоча-сялянская ўлада робіць усё магчымае, каб дасягнуць гэтага, тут — пярсьцёнак, зачарованы пярсьцёнак — сялянства на фабрыкі, сялянства ў гарады. Адзін з нашых песьняроў — Ал. Звонак — належыць да гэтай катэгорыі, — ён муляр. І паслухайце, гляньце як у яго істоце адбіваецца змаганьне гэтых дзьвюх сіл: вёска… горад…
Хай цяпер радней мне бурны горад, |
Што гэта? Нэўрастэнія кволага інтэлігэнта? Адкуль гэта туга, ды яшчэ „жытнёвая туга?“ Гэта спрадвечная цяга да зямлі, да вясковай працы, якая пазбудзецца толькі на працягу пакаленьняў за фабрычным варстатам, ля дынамо. Поэта, бадай, несьвядома заўважае гэта, калі далей кажа:
Нас усіх адзін імпэт вядзе, |
У другіх двух поэтаў больш яскрава выступае вось гэта адчуваньне. У нітаваньні гораду, з вёскай яны бачаць вобраз заўтрашняга. Так Туміловіч кажа: