Перайсці да зместу

Старонка:Пунсовае раньне (1926).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА КАСАВІЦУ

Апранулася неба блакітам;
Усьміхнулася сонца прыгожае…
Ой, пашоў я балотам, ракітамі
Касіць з хлопцамі поплаў мурожны.

А наўкола раздольле, дый толькі…
Плешчуць песьні налева й направа…
Ў сэрцы радасьці, радасьці столькі,
Колькі сонца яскравага ў травах…

Сэрца б‘ецца, сэрца ракоча
У тахт жаўранкавай песьні,
А ўдалі ды за лесам, ракою
Дажынаюць дзяўчаты з песьняй.

Эх, пайду!.. размахнуся касою,
Накідаю пракосаў навокал,
І наўю сенажаці я голаў,
І ўбяру яе чыста, як вока.