Старонка:Пунсовае раньне (1926).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ І ПРАЦА

Эх, песьня,
Жыцьця асалода!
Векавечнай ты будзеш
Адна —
Суладжана з працай
Бяз золкасьці лёду,
Бы на скрыпцы
З струною
Струна.
Песьня і праца ў адно сугалосьсе
Зьвіліся,
Зьліліся,
Бруяцца ракой…
З табою мне выйсьці ў жыцьцё давялося
На стыку
Вялікіх вякоў.
Песьня гэта —
Пунсовае раньне
Запаліла ў грудзёх
Жыватворчы агонь…
Песьня працы,
Песьня змаганьня,
Нас да мэты вядзеш
Напралом!..