Старонка:Пунсовае раньне (1926).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛЮБЛЮ Я ВОСЕНЬ

Люблю я восень на Палесьсі:
прастор замоўк, а не застыў.
Укрыла шэрань стрэхі, вецьце…
На верасох —
лісты…
лісты…
Люблю я раніцу у восень,
бо раніцу люблю ў жыцьці.
Праз кучаравасьць стромкіх сосен
да сьветлых дзён
плысьці…
плысьці…
Плысьці ў прастор, на шлях нязнаны:
нязнанасьць і ў жыцьці вядзе,
пакуль лілёвасьцю засланы
ня вынікне у пазалоце дзень.
...............
Люблю я восень на Палесьсі:
прастор замоўк, а не застыў.
Укрыла шэрань стрэхі, вецьце…
На верасох —
лісты…
лісты…