Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Але-ж, ваша вялікасць, нічога не можа быць прасцей. Ніхто не можа наносіць пабоі асобе прынца Уэльскага, таму, калі прынц правініцца, замест яго б’юць мяне. Так яно і павінна быць, бо такая мая пасада, і я ёю кармлюся[1].

Хлопчык прагаварыў усё гэта зусім спакойна. Том глядзеў на яго і дзівіўся:

«Дзіўная рэч! Вось дык рамяство! Вось дык прафесія! Дзіўлюся, як гэта яны не нанялі хлопчыка — прычэсваць і адзяваць замест мяне. Дай божа, каб яны гэта зрабілі… Тады я прынамсі папрашу, каб білі мяне самога і буду рады, бо гэта надасць рознастайнасць майму тужліваму жыццю».

Голасна ён спытаў:

— І што-ж, небарака, цябе пабілі паводле абяцання?

— Не, ваша вялікасць, у тым-та і гора, што кару дзень за днём адкладваюць і можа зусім адменяць з прычыны жалобы, хоць напэўна я не ведаю; таму я і асмеліўся прыйсці сюды і напомніць вашай вялікасці аб вашым ласкавым абяцанні заступіцца за мяне.

— Перад настаўнікам? Каб цябе не білі?

— Ах, гэта вы памятаеце?

— Ты бачыш, мая памяць папраўляецца. Супакойся: тваёй спіны ўжо не кране бізун. Я паклапачуся аб гэтым.

— О, дзякую вам, мой добры кароль! — усклікнуў хлопчык, зноў скланіўшы калена. — Можа я занадта смелы, але ўсё-ж…

Бачачы, што Гэмфры не адважваецца казаць далей, Том падахвоціў яго, заявіўшы, што сёння ён «хоча рабіць дабро».

— У такім выпадку я выкажу ўсё, што здаўна ляжыць у мяне на душы. Дзеля таго, што вы ўжо не прынц Уэльскі, а кароль, вы можаце загадаць, што вам захочацца, і ніхто не асмеліцца адказаць вам «не»! Вы, вядома, не будзеце больш мучыць сябе ўрокамі, кінеце ў печку кнігі і зоймецеся чым-небудзь меней нудным. Тады я прапаў, і са мной мае асірацелыя сёстры.

— Прапаў? Чаму?

— Мая спіна — хлеб мой, о міласэрны мой валадар! Калі яна

  1. Джэмс І і Чарльз ІІ у дзяцінстве таксама мелі пры сабе такіх хлопчыкаў, якіх каралі замест іх, калі яны дрэнна вучылі ўрокі; таму я дазволіў сабе надзяліць і майго прынца такім таварышам, дзеля маіх уласных патрэб. (Заўвага Марка Твена).