Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бывае досыць аднаго намёку, каб я прыпомніў імёны і падзеі, выслізнуўшыя з маёй памяці. («А часам і такія, аб якіх я раней нічога не чуў», дадаў ён сам сабе.) — Кажы-ж, што табе трэба!

— Справа няважная, гасудар, але ўсё-ж я асмельваюся напомніць аб ёй, з дазволу вашай міласці. Два дні назад, калі ваша вялікасць мелі ласку зрабіць тры памылкі ў грэчаскім перакладзе на ранішнім уроку… Вы памятаеце гэта?..

— Замест яго б’юць мяне…


— Замест яго б’юць мяне…

— Так, здаецца, памятаю… («Гэта нават не зусім хлусня: каб я стаў вучыцца па-грэчаску, я напэўна зрабіў-бы не тры памылкі, а сорак».) Так, цяпер памятаю, прадаўжай!

— Настаўнік, разгневаўшыся на вас за такую — як ён выразіўся — неахайную і слабую на розум работу, прыстрашыў моцна пабіць мяне за яе і…

— Пабіць цябе? — ускрыкнуў Том з надзвычайным здзіўленнем. — З якой-жа рацыі яму біць цябе за мае памылкі?

— Ах, ваша міласць, зноў забываеце!.. Ён заўсёды б’е мяне бізунамі, калі вы дрэнна вывучыце ўрок.

— Праўда, праўда! Я і забыўся. Ты памагаёш мне вучыць урокі, і, калі потым я раблю памылкі, ён лічыць, што ты дрэнна падрыхтаваў мяне…

— О, што ты гаворыш, мой гасудар? Я, нікчэмнейшы з тваіх слуг, ці пасмеў-бы вучыць цябе?!

— Дык у чым-жа твая віна? Што гэта за дзікая загадка? Альбо я сапраўды з глузду з’ехаў? Альбо гэта ты страціў розум? Кажы-ж, растлумач хутчэй!