Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэта не гадзіцца. Удалая думка прышла яму ў галаву — такія-ж выпадкі будуць, відаць, часта. Лордам-жа Гертфорду і Сент-Джону прыдзецца часта адлучацца ад яго па справах, у якасці членаў совета выканаўцаў завяшчання. Нядрэнна было-б самому прыдумаць спосаб, як выкручвацца з падобнага становішча.

Хлопчык устаў.

«Так, гэта — добрая думка, трэба праверыць яе на хлопчыку… Паглядзім, што з гэтага выйдзе», падумаў Том; ён заклапочана пацёр сабе лоб і сказаў:

— Цяпер, мне здаецца, я прыпамінаю цябе; але мае мазгі затуманены хваробай…

— О, мой бедны гаспадзін! — са шчырым жалем усклікнуў «паж для пабояў», а сам падумаў: «Мне казалі праўду: ён не ў сваім розуме, небарака. Але, чорт вазьмі, які-ж я забыўчывы! Загадана-ж- было не падаваць выгляду, што заўважаеш, быццам у яго галава не ў парадку».

— Дзіўна, як памяць здраджвае мне ў апошнія дні, — сказаў Том. — Але ты не звяртай увагі! Я хутка папраўлюся; часам мне