Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рук, каб самой справіцца са сваімі справамі. Добра было-б наняць невялікі домік, што стаіць насупроць рыбнага рынка ля Білінгсгэта… Я яго помню… Ён…

«Дзядзя» моцна сціснуў Тома руку, каб спыніць яго; той пачырванеў і адразу абарваў сваю бязглуздую прамову; але ніхто не паказаў на сваім твары здзіўлення, нібы ніхто нічога не заўважыў.

Нейкі сакратар далажыў, што нябожчык кароль у сваім завяшчанні загадаў даць графу Гертфорду герцагскі тытул, зрабіць яго брата, сэра Томаса Сеймура, пэрам, а сына Гертфорда — графам, таксама павысіць чыны і іншых знатных слуг кароны. Совет пастанавіў назначыць паседжанне на шаснаццатае лютага для абгаварэння і выканання волі памёршага. А як нябожчык кароль не пакінуў пісьмовага загаду адпусціць каму-небудзь з памянёных асоб зямель і маёнткаў, патрэбных для падтрымання такога высокага звання, то совет, ведаючы асабовыя жаданні яго вялікасці ў гэтых адносінах, палічыў патрэбным назначыць Сеймуру «зямель на пяцьсот фунтаў стэрлінгаў», а сыну Гертфорда «на восемсот фунтаў стэрлінгаў», дадаўшы да гэтага ўчастак зямлі за трыста фунтаў стэрлінгаў, належачы суседняму епіскапу, «бо гэты ўчастак павінен вызваліцца пасля смерці епіскапа», — калі на гэта будзе згода цяперашняга караля.

Том ледзь было зноў не адпаліў, што лепей было-б спачатку заплаціць даўгі нябожчыка-караля, а потым ужо траціць адразу столькі грошай; але прадбачлівы Гертфорд паспеў крануць яго за плячо і выратаваў яго ад такой неасцярожнасці, так што ён на словах даў сваю каралеўскую згоду, хоць у душы быў вельмі незадаволены.

З хвіліну ён сядзеў і раздумваў, як лёгка і проста ён цяпер вырабляе ўсялякія дзіўныя цуды, і раптам у яго мільганула думка: чаму-б не зрабіць сваю маці герцагіняй Двара аб’едкаў і не падараваць ёй маёнткаў? Але ў той-жа міг адна горкая мысль знішчыла гэтую выдумку: ён-жа кароль толькі па імені, а сапраўды ён у руках гэтых важных і велічавых вяльмож. Для іх яго маці — толькі выдумка хворай фантазіі. Яны выслухаюць яго недаверліва і пашлюць за доктарам — і больш нічога.

Нудныя заняткі прадаўжаліся. Чыталіся розныя многаслоўныя, надакучлівыя, сумныя петыцыі, указы і іншыя паперы,