Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ладароў па поваду цяжкой страты, якую пацярпела ваша вялікасць і ўся дзяржава.

Том зрабіў так, як яму было сказана. Другі статс-сакратар пачаў чытаць запіску аб выдатках на штат памершага караля, дасягнуўшых за апошняе паўгоддзе дваццаці васьмі тысяч фунтаў

Статс-сакратар далажыў аб пастанове дзяржаўнага совета.

стэрлінгаў; сума была такая вялікая, што ў Тома Кэнці дух захапіла; яшчэ болей здзівіўся ён, калі даведаўся, што з гэтых грошай дваццаць тысяч яшчэ не заплочана, і зусім разявіў рот, калі выявілася, што каралеўская скарбніца бадай што пустая, а яго тысяча дзвесце слуг даўно ўжо не атрымоўваюць пенсіі. Том не стрымаўся і горача выказаў свой непакой:

— Гэтак мы разарымся ўшчэнт. Усё наша дабро пойдзе к сабакам. Гэта ясна. Нам трэба наняць дом меншы і распусціць нашых слуг, бо яны ўсёроўна нікуды няварты, толькі знясільваюць наша сэрца і ганьбяць нашу душу, калі робяць нам такія паслугі, якія непатрэбны нават ляльцы, не маючай ні розуму, ні