Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шчаслівая, здзіўленая маці прыціснула яго да сваіх грудзей і ўсклікнула:

— Час ужо позні. Ці не пажадае ваша вялікасць устаць?

Ах! Ён не чакаў такога адказу. Сон рассеяўся. Том прачнуўся і адкрыў вочы.

Ля яго пасцелі стаяў раскошна ўбраны першы лорд адпачывальні. Радасць, выкліканая сном, адразу знікла: бедны хлопчык убачыў, што ён усё яшчэ палоннік і кароль. Пакой быў перапоўнены царадворцамі ў пурпуровых мантыях — жалобны колер — і знатнымі прыслужнікамі манарха. Том сеў на пасцелі і з-за цяжкага шоўкавага занавеса глядзеў на ўвесь гэты пышны натоўп.

Затым пачалася многатрудная цэрамонія апранання, прычым увесь час прыдворныя адзін за адным станавіліся на калені, вітаючы маленькага караля і выказваючы яму спачуванне з прычыны яго цяжкай страты. Першы ўзяў сарочку лорд обер-шталмейстэр і перадаў яе першаму лорду-егермейстэру, той перадаў яе другому лорду адпачывальні, гэты, у сваю чаргу, — галоўнаму ляснічаму Віндзорскага лесу, той — трэцяму обер-камергеру, гэты — каралеўскаму канцлеру герцагства Ланкастэрскага, той — загадчыку гардэробам, гэты — герольдмейстэру, той — каменданту Тауэра, гэты — лорду загадчыку ўнутраным распарадкам палаца, той — наследнаму падвязвальніку сурветкі, гэты — першаму лорду-адміралу Англіі, той — архіепіскапу кентэрберыйскаму, і нарэшце, архіепіскап — першаму лорду адпачывальні, які надзеў сарочку — або, вярней, што ад яе асталося на Тома. Усё гэта напомніла хлопчыку перадачу з рук у рукі вёдраў у часе пажару.

Кожная прыналежнасць туалета праходзіла гэты марудны і ўрачысты працэс; нарэшце гэта цэрамонія так надакучыла Тому, што ён ледзь не ўскрыкнуў ад радасці, убачыўшы, што даўгія шоўкавыя панчохі ўжо канчалі вандраванне ўздоўж лініі, значыцца, набліжаўся канец цэрамоніі. Але радасць яго была дачасная. Першы лорд адпачывальні атрымаў панчохі і ўжо нарыхтаваўся надзець іх на ногі Тома, але раптам пачырванеў і паспешна сунуў панчохі назад у рукі архіепіскапа кентэрберыйскага, прамармытаўшы са здзіўленнем:

— Глядзіце, мілорд!

Відаць, з панчохамі было нешта нядобрае. Архіепіскап па-

83