Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бляднеў, потым пачырванеў і перадаў панчохі адміралу, прашаптаўшы:

— Глядзіце, мілорд!

Адмірал у сваю чаргу перадаў панчохі наследнаму падвязвальніку сурветкі, прычым у яго ледзь хапіла сілы прашаптаць:

— Глядзіце, мілорд!

— Глядзіце, мілорд!

Такім чынам, панчохі правандравалі назад уздоўж усёй лініі, праз рукі лорда-сенешала, каменданта Тауэра, герольдмейстэра, загадчыка гардэробам, каралеўскага канцлера герцагства Ланкастэрскага, трэцяга обер-камергера, галоўнага ляснічага Віндзорскага лесу, другога лорда адпачывальні, першага лорда-егермейстэра, з адным і тым-жа здзіўленым і спалоханым шэптам: «глядзіце, глядзіце!» пакуль, нарэшце, не трапілі ў рукі обер-шталмейстэра. Той, бледны, як палатно, з хвіліну разглядаў прычыну агульнага замяшання, затым хрыпла прашаптаў:

— Даруй, божа! Ад кончыка падвязкі адскочыў бляшаны наканечнік! У Тауэр галоўнага хавальніка каралеўскіх панчох! — і знясілены прытуліўся да пляча першага егермейстэра.

Тым часам прынеслі другія панчохі, у якіх падвязкі былі цэлыя.

Але ўсё на свеце раней ці пазней канчаецца. Том Кэнці атрымаў нарэшце магчымасць выбрацца з пасцелі. Адзін саноўнік, спецыяльна прызначаны для гэтай справы, наліў вады ў таз, другі саноўнік кіраваў умываннем, трэці трымаў напага-