Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяне — усёроўна, што судзіць толькі што народжанае дзіцянё за грахі яго…

— Прэч з маіх вачэй, бязмозглы!.. Ад тваёй балбатні звар’яцець можна! Стой! Куды-ж ты бяжыш? Не можаш пастаяць і мінуты на месцы! Што-ж, яны пайшлі ў Саутворк?

— Так, ваша міласць!.. Таму, як я вам дакладваў, я ў гэтай бараняй назе невінаваты, як дзі…

— Ты ўсё яшчэ тут? І ўсё яшчэ вярзеш бязглуздзіцу? Выходзь, пакуль цэлы!

Слуга знік. Гендон пабег за ім, перагнаў яго і ў адзін міг апынуўся ўнізе лесніцы, пераскокваючы праз дзве ступенькі адразу.

«Гэта той подлы нягоднік, які зваў яго сваім сынам… Я згубіў цябе, мой бедны, маленькі, страціўшы розум валадар! Якая горкая мысль! Я так палюбіў цябе! Не! Клянуся ўсімі святымі, я цябе не згубіў! Не згубіў, бо я ператрасу ўсю краіну і ўсё-ж знайду цябе. Беднае дзіця! Там асталося яго снеданне — і маё, — ну, ды мне цяпер не да ежы! Хай ядуць яе цяпер пацукі! Хутчэй, хутчэй, — марудзіць нельга!»

І, спешна прабіраючыся скрозь шумны натоўп на мосце, ён некалькі разоў паўтараў (нібы гэтая мысль была яму асабліва прыемная):

«Ён пабурчаў, але пайшоў, пайшоў таму, што думаў, што яго кліча Майлс Гендон. Мілы хлопчык! Ён-бы гэтага не зрабіў ні для каго іншага, — ужо-ж я яго ведаю!»

РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ

КАРОЛЬ ПАМЁР — ХАЙ ЖЫВЕ КАРОЛЬ!

У гэтую самую раніцу, на світанні, Том Кэнці прачнуўся ад цяжкага сну і адкрыў вочы ў цямноце. Некалькі хвілін ён ляжаў моўчкі, спрабуючы разабрацца ў блытаніне мыслей і пачуццяў і прыйсці да якога-небудзь вывада, і раптам усклікнуў з захапленнем, але ціха:

— Я зразумеў! Я зразумеў! Цяпер я зусім прачнуўся. Вітаю цябе, радасць! Зніклі, смутак! Эй, Нэн, Бэт! Скіньце з сябе салому, бяжыце хутчэй да мяне: я зараз раскажу вам самы дзікі сон, які толькі могуць навеяць на чалавека начныя духі! Эй, Нэн, Бэт, што-ж вы?

81