Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ты, чортава адроддзе, растлумач, што гэта значыць, або развітайся са сваім паганым жыццём! — загрымеў воін і так люта падскочыў да слугі, што той ад здзіўлення і спалоху не мог вымавіць ні слова. — Дзе хлопчык?

У адрывістых, няскладных словах слуга даў тлумачэнне.

— Не паспелі вы выйсці адсюль, ваша міласць, як прыбег нейкі малады чалавек і кажа, што ваша міласць зараз патрабуе хлопчыка да сябе, на канец моста, на Саутворкскі бераг. Я прывёў яго ў пакой, ён разбудзіў хлапчука і перадаў яму даручэнне. Той пабурчаў трохі, навошта яго патрывожылі так рана. Але зараз-жа надзеў на сябе свае лахманы і пайшоў з маладым чалавекам, сказаўшы пры гэтым, што было-б прыстойней, каб ваша міласць прышлі-б за ім самі і не пасылалі чужога, а то выходзіць…

— А то выходзіць, што ты ідыёт! Ідыёт і балван, і ашукаць цябе нічога не варта, — павесіць-бы ўсіх тваіх сваякоў! Але можа бяды яшчэ няма. Можа хлопчыка не хацелі пакрыўдзіць. Я пайду за ім і прывяду яго сюды. А ты тым часам накрый стол. Пачакай! Коўдра на ложку паложана так, нібы пад ёй нехта ляжыць, — гэта наўмысля?

— Не ведаю, мой добры пан! Я бачыў, як малады чалавек вазіўся ля ложка, — той самы, што прыходзіў за хлопчыкам.

— Тысяча смерцяў! Гэта было зроблена, каб ашукаць мяне, каб выйграць час… Слухай! Малады чалавек быў адзін?

— Адзін, ваша міласць.

— Ты ўпэўнены ў гэтым?

— Упэўнены, ваша міласць.

— Падумай, сабяры свае мыслі, не спяшайся!

Падумаўшы крыху, слуга сказаў:

— Прыходзіў-та ён адзін, з ім нікога не было; але цяпер я прыпамінаю, што, калі ён з хлопчыкам вышаў на мост, туды, дзе народа больш, аднекуль выскачыў разбойніцкага выгляду мужчына і акурат у тую мінуту, калі ён падбег да іх…

— Ну, што-ж тады? Дагаварвай! — загрымеў нецярпліва Гендон.

— Акурат у тую мінуту натоўп паглынуў іх, і болей ужо я не бачыў іх, бо мяне гукнуў гаспадар, які раззлаваўся за тое, што натарыусу забыліся падаць заказаную ім баранюю нагу, хаця я бяру ўсіх святых у сведкі, што вінаваціць у гэтым

80