Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

заспяваў ён, але зараз-жа абарваў сваю песню. — Ён, здаецца, паварушыўся, — трэба спяваць цішэй, каб не парушаць яго сон; яго чакае падарожжа, а ён і так змарыўся, небарака… Камзол нішто, нядрэнны сям-там падшыць і будзе гадзіцца. Штаны яшчэ лепшыя, хоць і тут прапусціць іголку не будзе лішнім… Чаравікі выдатныя, моцныя, трывалыя; у іх будзе суха і цёпла, я думаю. Гэта будзе для яго здзіўляючай навіной, бо ён пэўна прывык бегаць басанож і ўзімку і ўлетку. Эх, каб хлеб быў такі-ж танны, як ніткі! Вось за які-небудзь фартынг я забяспечаны ніткамі на цэлы год, ды яшчэ такую слаўную, вялікую іглу далі мне ў дадатак… Толькі як мне зацягнуць у яе нітку? Гэта будзе надзвычайна цяжка».

І сапраўды гэта было надзвычайна цяжка. Майлс рабіў, як звычайна робяць мужчыны і, мусіць, будуць рабіць да канца свету: трымаў нерухома іголку і стараўся прасунуць нітку ў вушка, тады як жанчыны робяць акурат наадварот. Нітка слізгала міма іголкі то з правага боку, то з левага, то складвалася ў дзве столкі, але рыцар быў цярплівы; ужо не раз даводзілася яму рабіць такія вопыты: нездарма ён быў салдатам. Нарэшце яму ўдалося ўцягнуць нітку; ён узяў касцюм, які ляжаў у яго на каленях, і прыняўся за работу.

«За гасцініцу заплочана, за снеданне, якое нам пададуць, таксама; грошай яшчэ хопіць на тое, каб купіць пару аслоў ды нам абодвум пракарміцца два-тры дні, пакуль мы дабярэмся да Гендон-хола…

Кахала яна мужанька…

«О-о! Я загнаў іголку сабе пад ногаць! Хоць яно не бяда і не навіна, але ўсё-такі непрыемна… Эх, любы, мы з табой так зажывем, што лепш не трэба! Усе твае злашчасці забудуцца, і смутак міне…

Кахала яна мужанька свайго,
Але яе кахаў…

«Во які благародны, шырокі шоў. — Ён падняў камзол уверх і з захапленнем глядзеў на яго. — У ім ёсць нешта паважнае і гордае, побач з ім дробны, скнарны шоў краўца здаецца вульгарным і мізэрным…

Кахала яна мужанька свайго,
Але яе кахаў другі…

78