Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на сябе смеласць прасіць наступнае. Каля чатырохсот гадоў назад, як вядома вашай вялікасці, у часе нязгоды паміж Джонам, каралём Англіі, і французскім каралём было дагаворана выпусціць з кожнага боку па байцу і вырашыць спрэчкі паядынкам, або так званым судом божым. Абодва каралі ды яшчэ кароль

Ён апусціўся на калена.

іспанскі прыбылі на месца паядынку, каб судзіць аб выніках бою; але, калі вышаў французскі баец, ён аказаўся да таго страшным, што ніхто з англійскіх рыцараў не адважыўся памерацца з ім зброяй. Такім чынам спрэчка, — і відаць, важная, — павінна была вырашыцца не на карысць англійскага караля за адсутнасцю байца. Між тым у Тауэры быў зняволены лорд Дэ-Курсі, самы магутны баец Англіі, які быў пазбаўлены ўсіх сваіх уладанняў і годнасці і даўно ўжо таміўся ў турме. Звярнуліся да яго; ён згадзіўся і прыбыў на паядынак у поўным узбраенні; але як толькі француз убачыў яго вялізную фігуру і ўзнаў яго

75