Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спеў ён са сваім маленькім прыяцелем дабрацца да дзвярэй, як нечы грубы голас закрычаў:

— А ты ўсё-такі з’явіўся нарэшце! Ну, цяпер ужо ты не ўцячэш, будзь спакойны! Вось пачакай! Я ператвару твае косці ў пудынг; можа тады ты не будзеш прымушаць нас так доўга цябе чакаць.

Мост даваў урок па гісторыі Англіі.


Мост даваў урок па гісторыі Англіі.

І Джон Кэнці ўжо працягнуў руку, каб ухапіць хлопчыка.

Майлс Гендон загарадзіў яму дарогу.

— Не спяшайся, прыяцель! Па-мойму, ты дарма лаешся. Якая табе справа да гэтага хлопчыка?

— Калі ты абавязкова хочаш соваць нос у чужыя справы, то ведай, што ён мой сын.

— Лжэш! — горача ўсклікнуў малалетні кароль.

— Смела сказана, і я табе веру, мой хлопчык, усёроўна, ці твая галава цэлая ці з трэшчынай. Бацька ён табе ці не, я не дам цябе біць і мучыць гэтаму нягоднаму чалавеку, раз ты лічыш за лепшае астацца са мной.

— Але, так! Я не ведаю яго. Я лепш памру, чым пайду з ім.

— Значыцца, скончана, і больш гутарыць няма чаго.

— Ну, гэта мы яшчэ паглядзім! — закрычаў Джон Кэнці, зрабіўшы крок да хлопчыка і адхіляючы Гендона. — Я яго сілай…

— Калі ты толькі дакранешся да яго, гнусная падла, я пракалю цябе, як гуся, наскрозь, — сказаў Гендон, загарадзіўшы яму дарогу і ўхапіўшы шаблю. — Не забывайся, што я ўзяў гэтага хлопчыка пад абарону, калі на яго гатова была напасці цэлая банда падобных на цябе нягоднікаў і ледзь было не забіла яго; дык няўжо-ж ты думаеш, што я кіну яго цяпер, калі яму пагражае яшчэ горшая доля? Бацька ты яму, ці не, — а я ўпэўнены, што ты лжэш, — для такога хлопчыка лепш хуткая смерць, чым жыццё з такім зверам, як ты. Лепш выходзь, ды

67