Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

далі, так сказаць, замкнёную карпарацыю; горад у іх быў вузенькі, усяго ў адну вуліцу, даўжынёю ў адну пятую мілі. Тут, як у вёсцы, кожны ведаў кожнага. Кожны ведаў бацьку свайго суседа, яго маці, усе падрабязнасці яго сямейных спраў. На мосце, вядома, была і свая арыстакратыя — старадаўнія роды мяснікоў і пекараў, па пяцьсот-шэсцьсот год гандляваўшыя ў адных і тых самых крамах, ведаўшыя ад дошкі да дошкі ўсю гісторыю моста з усімі яго дзіўнымі легендамі; яны нават гаварылі асобнай «маставой» мовай і думалі «маставымі» мыслямі, і хлусілі вельмі многа, выразна і грунтоўна, як умелі хлусіць толькі на мосце. Насельніцтва моста было цёмнае, вузкалобае, фанабэрыстае. Іншым яно і быць не магло. Дзеці нараджаліся на мосце, вырасталі на мосце, дажывалі там да старасці і паміралі, ні разу не пабываўшы ў другой частцы свету, апрача Лонданскага моста. Гэтыя людзі, натуральна, думалі, што грандыёзны і бясконцы рух цераз мост удзень і ўноч, мяшаны гул усялякіх крыкаў, іржанне коней, мычанне кароў, бляянне авечак і вечны тупат ног, які нагадваў далёкі грукат грома, — было адзінае, што важна на свеце. Ім нават здавалася, што часткова яны ўласнікі ўсіх гэтых багаццяў. Так яно і было на справе; прынамсі, калі кароль або які-небудзь герой спраўлялі ўрачыстую працэсію ў гонар свайго шчаслівага звароту на радзіму, яны заўсёды маглі з сваіх вокнаў паказаць зявакам гэтае пышнае відовішча, бо ў Лондане не было другога падобнага месца, дзе працэсія магла-б разгарнуцца такой даўгой, прамой, бесперапыннай калонай.

Людзі, якія радзіліся і выраслі на мосце, лічылі жыццё ва ўсіх іншых месцах нясцерпна нудным і прэсным. Расказваюць, быццам нейкі стары сямідзесяці аднаго года пакінуў мост і паехаў дажываць свой век у вёску. Але там ён цэлыя ночы качаўся ў пасцелі і не мог заснуць — так прыгнятала, ціснула і страшыла яго непрыемная і глыбокая цішыня. Змучаўшыся ўшчэнт, ён вярнуўся на сваё ранейшае месца, худы і страшны, як здань, і мірна заснуў і соладка марыў пад песню-калыханку бурлівай ракі, пад тупат, грукат, гром Лонданскага моста. У тыя часы, пра якія мы пішам, мост даваў сваім дзецям прадметны ўрок па гісторыі Англіі: ён паказваў ім свежыя і завялыя галовы славутых людзей, надзетыя на жалезныя палкі, якія тырчалі над варотамі моста. Але мы адхіліліся ад тэмы.

Гендон займаў пакой у невялікай таверне на мосце. Не па-

66