Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хутчэй, бо я не ахвотнік да пустых гутарак і па прыродзе сваёй не вельмі цярплівы.

Джон Кэнці падаўся назад, мармочачы пагрозы і праклёны, і хутка знікнуў у натоўпе. А Гендон са сваім гадаван-

Джон Кэнці працягнуў руку…

цам падняўся ў свой пакой, на трэці паверх, перад гэтым загадаўшы ўнізе, каб ім прынеслі есці.

Пакой быў бедны, з убогім ложкам, са старой, паламанай і разрозненай мэбляю, цьмяна асветлены параю худых свечак. Маленькі кароль ледзь дабраўся да ложка і паваліўся на яго, зусім знясілены голадам і змораю. Ён цэлы дзень і частку ночы правёў на нагах — цяпер ужо была трэцяя гадзіна — і ўвесь гэты час нічога не еў. Ён прамармытаў сонным голасам:

68