Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыць супроць яго; ды жонцы наогул у тыя часы было забаронена сведчыць супроць мужа. Г’ю кінуў жонку і паехаў на кантынент, дзе хутка памёр, а Майлс, граф Кенцкі, ажаніўся з яго ўдавой. Вялікая радасць і ўрачыстасць былі ў вёсцы Гендона, калі яны ўпершыню наведалі замак.

Аб бацьку Тома Кэнці так болей і не чулі.

Кароль адшукаў фермера, якога закляймілі і прадалі ў рабства, прымусіў яго пакінуць злачынную банду і даў яму магчымасць жыць заможна.

Ён вызваліў таксама з турмы старога законніка і зняў з яго накладзены на яго штраф. Ён прыстроіў дачок двух баптыстак, якіх на яго вачах спалілі на кастры, і сурова пакараў таго чыноўніка, які незаслужана збіў бізуном Гендона.

Ён выратаваў ад шыбеніцы падмайстра, які быў асуджаны за тое, што злавіў прыблуднага сокала; выратаваў жанчыну, што ўкрала адрэз сукна ў ткача; але не паспеў ужо выратаваць чалавека, асуджанага на смерць за забойства аленя ў каралеўскім лесе.

Ён увесь час быў прыхільны да суддзі, які пашкадаваў яго ў той час, калі яго абвівавачвалі ў крадзежы парасяці, і са шчырым задавальненнем бачыў, як гэты суддзя паступова набываў усеагульную павагу і зрабіўся вядомым і шаноўным чалавекам.

Да канца дзён сваіх кароль любіў расказваць гісторыю сваіх прыгод, пачынаючы з той мінуты, калі вартавы прагнаў яго ад варот палаца, і канчаючы ноччу, калі ён спрытна ўмяшаўся ў групу рабочых, прыбіраўшых абацтва, праслізнуў у сабор, схаваўся ў спавядальні і заснуў так моцна, што на другую раніцу ледзь не праспаў каранацыі. Ён гаварыў, што частыя пераказы гэтага каштоўнага ўрока падмацоўваюць яго ў імкненні атрымаць з яго карысць для свайго народа і што, пакуль жыве, ён будзе расказваць гэту гісторыю, ажыўляючы ў сваёй памяці сумныя ўражанні і ўмацоўваючы ў сваім сэрцы парасткі міласэрдзя.

Майлс Гендон і Том Кэнці ва ўсё яго кароткае царстваванне аставаліся яго любімцамі і шчыра аплаквалі яго, калі ён памёр. Добры граф Кенцкі быў досыць разважлівым і не надта злоўжываў сваёй асобай прывілеяй, але ўсё-ж ён скарыстаў яе два разы, апрача таго выпадку, які нам вядомы: адзін раз пры ўступленні на прастол каралевы Марыі і другі — пры ўступленні на