Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якога было дакладваць аб наведвальніках. Том прыблізіўся да караля і апусціўся перад ім на калена.

— Я даведаўся, — сказаў кароль, — аб усім, што ты зрабіў у гэтыя некалькі тыдняў, і вельмі задаволены табою. Ты кіраваў маёй дзяржавай з царскай лагоднасцю і міласэрдзем. Ты, здаецца, знайшоў сваю маці і сясцёр? Вельмі добра! Мы паклапоцімся аб іх. А бацьку твайго павесяць, калі ты гэтага пажадаеш і калі дазволіць закон. Ведайце вы ўсе, хто можа чуць мяне, што ад гэтага часу хлопчыкі, што выхоўваюцца ў Хрыстовым прытулку[1] на каралеўскі кошт, будуць атрымоўваць не толькі цялесны, але і разумовы, духоўны харч; а гэты хлопчык будзе жыць там і зойме пачэснае месца сярод выхавальнікаў; як ён быў каралём, то яму належыць асобая пашана; заўважце яго адзенне: яно прысвоена яму аднаму, і ніхто не мае права насіць такое самае. Па гэтаму адзенню ўсе будуць пазнаваць яго, памятаючы, што некаторы час ён быў каралём, будуць выяўляць да яго належную пашану. Ён знаходзіцца пад асобай абаронай і апекай кароны, і няхай будзе ўсім вядома, што яму надаецца пачэсны тытул каралеўскага выхаванца.

Шчаслівы і горды, Том Кэнці падняўся з кален і пацалаваў руку караля; яму дазволена было адыйсці. Не трацячы часу, ён паімчаўся да сваёй маткі, каб расказаць і ёй і сёстрам усё, што здарылася, і падзяліцца з імі сваёй вялікай радасцю.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

ПРАВАСУДДЗЕ І АДПЛАТА

Калі ўсе тайны нарэшце высветліліся, Г’ю Гендон прызнаўся, што жонка яго адраклася ад Майлса па яго загаду. Спачатку ён пагражаў ёй, што, калі яна не адрачэцца ад Майлса Гендона, ёй прыдзецца разлучыцца з жыццём; яна сказала, што не шкадуе свайго жыцця і астанецца вернай Майлсу; тады муж сказаў, што яе пашкадуюць, але Майлс будзе забіты! Тады яна дала слова і стрымала яго.

Г’ю не праследавалі за гэтыя пагрозы і за прысваенне сабе маёмасці і тытула брата, бо Майлс і Юдзіф не хацелі свед-

  1. Хрыстовы прытулак, або Школа сініх каптанаў, была, па водзывах тагочаснікаў, „благароднейшай установай у свеце“; Эдуард VI аснаваў гэты прытулак для навучання і выхавання сірот і дзяцей беднякоў.