Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыёмыша і хацеў зрабіць з яго чалавека! Божа, хоць-бы мне далі мяшок, каб сунуць галаву ад сораму!»

Але потым ён раптам апомніўся, упаў на калені і, покуль кароль паціскаў яму руку, кляўся ў вернасці і дзякаваў за дадзеныя яму тытулы і маёнткі. Затым ён устаў і пачціва адышоў убок; усе глядзелі на яго з цікавасцю і многія з зайздрасцю.

Том пацалаваў руку караля.

У гэты час кароль убачыў сэра Г’ю і, бліснуўшы вачыма, гнеўна ўсклікнуў:

— Пазбавіць гэтага разбойніка яго фальшывага тытула і скрадзеных ім маёнткаў і ўзяць пад варту да маіх далейшых распараджэнняў.

Быўшага сэра Г'ю вывелі.

Цяпер узнялася мітусня на другім канцы залы; натоўп расступіўся, і паміж двух жывых сцен прайшоў Том Кэнці, дзівосна і багата ўбраны. Перад ім ішоў камер-лакей, абавязкам