Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/214

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за ім і яго патомкамі, і ўсе старэйшыя ў родзе яго будуць з века ў век мець права сядзець у прысутнасці англійскіх каралёў, пакуль будзе існаваць прастол. Не чапайце яго!

У зале знаходзіліся дзве асобы, якія спазніліся на каранацыю і прыбылі з вёскі ў палац толькі сёння. Усяго толькі пяць мі-

— Узяць яго пад варту.

нут знаходзіліся яны ў гэтай зале; яны слухалі з невыказным здзіўленнем, пазіраючы то на караля, то на «вароняе пудзіла». То былі сэр Г’ю і лэдзі Юдзіф. Але новы граф не бачыў іх. Ён усё глядзеў на караля і мармытаў:

«Божа, даруй мне! Дык гэта мой жабрак! Дык гэта мой вар’ят!.. А я яшчэ хацеў пахваліцца перад ім сваім багаццем — радавым маёнткам, у якім семдзесят пакояў і дваццаць сем чалавек прыслугі! Гэта аб ім я думаў, што ён ніколі не ведаў іншай адзежы, апрача рыззя, іншай ласкі, апрача штуршкоў ды пабояў, і іншай ежы, апрача аб’едкаў! Гэта яго я ўзяў за