Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не можа адказаць на гэта пытанне. Добра! Вельмі добра! Цяпер мы хутка выйдзем з гэтага дзіўнага і небяспечнага становішча. Кожны ківаў галавой і ўсміхаўся ад задавальнення, спадзеючыся, што дзёрзкі хлапчук знямее ад сораму і сваёй віны.

— Прынясі яе сюды!

І як жа-ж усе былі здзіўлены, калі нічога падобнага не здарылася, калі хлопчык зараз-жа спакойна і цвёрда сказаў:

— У гэтай загадцы няма нічога цяжкага.

І, нават не спытаўшы дазволу, ён павярнуўся і даў загад з выглядам чалавека, які прывык загадваць:

— Мілорд Сент-Джон, ідзі ў мой кабінет у палацы, — ніхто не ведае яго лепш за цябе, — і там ля самай падлогі, у левым куце, самым далёкім ад дзвярэй, што выходзяць у пярэднюю, ты знойдзеш медны цвік; пацісні плешку цвіка, — і перад табой адчыніцца маленькі патаемнік, аб існаванні якога нават ты не ведаеш і ніводная жывая душа не ведае, апрача мяне ды таго