Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

майстра, які рабіў яго для мяне. Першае, што табе трапіцца на вочы, будзе вялікая дзяржаўная пячатка, — прынясі яе сюды!

Усе дзівіліся з гэтай прамовы і яшчэ больш дзівіліся з таго, што маленькі жабрак, не задумаўшыся, выбраў з усіх лордаў Сент-Джона і назваў яго па імені так проста і спакойна, як быццам ведаў яго ўсё сваё жыццё. Вяльможа ледзь было не кінуўся выконваць загад. Ён нават шагнуў наперад, але зараз-жа схамянуўся, і лёгкая чырвань з’явілася на яго твары. Том Кэнці павярнуўся да яго і рэзка сказаў:

— Чаго-ж ты марудзіш? Хіба ты не чуў каралеўскага загаду? Ідзі!

Лорд Сент-Джон зрабіў глыбокі паклон; многія заўважылі, што гэты паклон быў надзвычай асцярожны; каб як-небудзь не скампраметаваць сябе, лорд Сент-Джон не пакланіўся ніводнаму з каралёў паасобку, але абодвум разам, або, вярней, нейтральнаму месцу паміж іх двух. І вышаў.

У пышнай групе саноўнікаў, стаяўшых на падмостках, пачаўся рух, спачатку ледзь значны, але безупынны, як у калейдаскопе, калі дробныя часткі стракатай фігуры адпадаюць ад аднаго цэнтра і пераходзяць да другога, складаючы новую фігуру. Так і тут, паступова, ледзь прыкметна, бліскучы натоўп саноўнікаў, акружаўшых Тома Кэнці, перасунуўся да прышэльца. Том Кэнці астаўся амаль адзін. Пачалося напружанае чаканне, у часе якога нямногія мяккасардэчныя людзі, якія аставаліся каля Тома Кэнці, набраліся храбрасці, адзін за адным, шмыгнулі ўбок і далучыліся да большасці. І цяпер Том Кэнці, у царскай адзежы і ў каштоўных камнях, стаяў зусім адзінокі, акружаны пустатою.

Лорд Сент-Джон вярнуўся. Як толькі яго заўважылі каля ўвахода, усе гутаркі змоўклі, і ў саборы настала глыбокая цішыня; толькі яго крокі глуха адбіваліся пад высокімі зводамі. Усе, стоіўшы дыханне, з напружанай цікавасцю сачылі за ім; усе вочы, былі накіраваны на яго. Ён узышоў на падмосткі, пастаяў, крыху, потым нізка пакланіўся Тому Кэнці і сказаў:

— Гасудар, пячаткі там няма!

Каб на вуліцы раптам з’явіўся хворы на чуму, народ шарахнуўся-б прэч ад яго не з такой імклівасцю, з якой шарахнулася гэта зборышча пабляднеўшых, перапалоханых царадворцаў ад нікчэмнага маленькага прэтэндэнта на англійскі прастол. Міг — і

199