Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разам адступілі. У кожнага мільганула адна і тая-ж думка: «Якое дзіўнае падабенства!»

Лорд-пратэктар падумаў мінуту, потым прамовіў сур’ёзна і пачціва:

— З вашага дазволу, сэр, я хацеў-бы задаць вам некалькі пытанняў…

— Я адкажу на іх, мілорд!

Герцаг пачаў распытваць яго пра нябожчыка караля, пра двор, аб прынцы, аб прынцэсах. Хлопчык адказваў на ўсё беспамылкова і не задумваючыся. Ён апісаў парадныя пакоі ў палацы, апартаменты памершага караля і пакоі прынца Уэльскага.

Гэта было дзіўна, незвычайна і зусім незразумела; справа прымала добры для Тома Кэнці абарот, і ён спадзяваўся, што цячэнне ўжо нясе сапраўднага караля к трону, але лорд-пратэктар паківаў галавою і сказаў:

— Сапраўды гэта надзвычай дзіўна, але-ж яно не больш за тое, што можа зрабіць і гасудар наш кароль.

Заўвага лорда-пратэктара засмуціла Тома Кэнці — яго ўсё яшчэ называлі каралём, і ён адчуў, што траціць надзею.

— Гэта яшчэ не доказ, — дадаў лорд-пратэктар.

Хвалі пакінулі Тома Кэнці на троне, а сапраўднага караля адносілі ў адкрытае мора. Лорд-пратэктар апусціў галаву, ён падумаў: «І для дзяржавы і для ўсіх нас небяспечна доўга важдацца з гэтай фатальнай загадкай: гэта можа выклікаць разлад у народзе і падарваць асновы каралеўскай улады». Ён павярнуўся і сказаў:

— Сэр Томас, арыштуйце гэтага… не, пачакайце!

Твар яго праясніўся, і ён ашаламіў абадранага кандыдата на прастол пытаннем:

— Дзе дзяржаўная пячатка? Адкажы на гэтае пытанне, і загадка будзе развязана, бо на гэтае пытанне можа адказаць толькі прынц Уэльскі! Ад такога глупства залежыць цяпер лёс трона і дынастыі!

Гэта была шчаслівая думка, удалая думка. Так падумалі ўсе важныя саноўнікі, і ў іх заблішчэўшых вачах выразілася маўклівае ўхваленне. Так, толькі сапраўдны прынц мог разгадаць да гэтага часу не разгаданую тайну знікнення дзяржаўнай пячаткі. Маленькі самазванец добра вывучыў свой урок, але тут ён спатыкнецца, бо нават той, хто навучыў яго ўсяму,