Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/200

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рукі адсунуліся. Увесь сход замер: ніхто не рухаўся, ніхто не гаварыў; праўду кажучы, ніхто і не ведаў, што рабіць і што гаварыць, такім дзіўным і нечаканым было ўсё тое, што здарылася. Пакуль усе стараліся авалодаць сабою і апамятавацца, віноўнік перапалоху падыходзіў усё бліжэй і бліжэй, з гордай

Том упаў перад ім на калені…

асанкай і ўзнятай галавой; ён ні разу не спыніўся; і, пакуль усе вагаліся, не ведаючы, што рабіць, ён узышоў на падмосткі. Мнімы кароль з радасным тварам кінуўся яму насустрач, упаў перад ім на калені і ўсклікнуў:

— О, гасудар! Дазволь беднаму Тому Кэнці першаму прысягнуць на вернасць табе і сказаць: ускладзі на сябе сваю карону і ўступі ў свае правы!

Суровы позірк лорда-пратэктара спыніўся на твары прышэльца; але зараз-жа твар яго змякчыўся, і суровасць змянілася выразам бязмернага здзіўлення. Тое-ж здзіўленне з’явілася і на тварах іншых саноўнікаў. Яны пераглянуліся і мімаволі ўсе