Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ім карануюцца англійскія каралі. І трон і яго падножжа абцягнуты залатой парчой.

Навакол пануе цішыня, факелы свецяць цьмяна, гадзіны паўзуць ляніва. Але вось, нарэшце, світае, факелы пагашаны, мяккае святло разліваецца па вялізным будынку. Цяпер ясна можна разгледзець усе абрысы гэтага благароднага храма, але яны вырысоўваюцца мякка, як у сне, бо сонца трохі прыкрыта хмарамі.

З’яўляецца першая знатная лэдзі.

У сем гадзін сонная аднастайнасць гэтага чакання ўпершыню парушаецца: з апошнім ударам у паўночнай прыбудове з’яўляецца першая знатная лэдзі, адзетая як Саламон у яго славе; распарадчык у шаўку і аксаміце вядзе яе на прызначанае для яе месца; другі, такі самы франт, падабраўшы даўгі шлейф лэдзі, ідзе за ёю і, калі яна ўселася, укладвае шлейф у яе на каленях. Затым ён падстаўляе ёй пад ногі табурэтку і кладзе пабач карону, каб лэдзі магла ўзяць яе, калі прыдзе час усім прадстаўнікам арыстакратыі ўскласці на сябе свае кароны.

Жонкі пэраў з’яўляюцца адна за адной, бліскучай чарадой, а між іх мільгаюць раскошна ўбраныя распарадчыкі, рассаджваючы і ўпарадкаваючы іх. Цяпер унутранасць храма мае досыць жвавы выгляд. Усюды жыццё, рух, яркія мільгаючыя фарбы. Праз некаторы час зноў устанаўляецца цішыня; лэдзі ўсе прышлі і ўсе паселі на свае месцы, цэлы акр чалавечых кветак, стракаты і, як Млечны шлях, зіхатлівы марозным пылам брыльянтаў. Тут перад вамі ўсе ўзросты: старыя, зморшчаныя, жоў-