Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жаным, ён умеў цяпер павярнуцца да якога-небудзь графа ці нават герцага і зірнуць на яго так, што таго кідала ў дрыжыкі. Аднаго разу, калі яго царственная «сястра», злая святоша лэдзі Мэры, пачала было даводзіць яму, што ён робіць неразумна, вызваляючы гэтулькі людзей, якія іначай былі-б кінуты

… загадаў ёй ісці да сябе…

ў турму, павешаны ці спалены, і напомніла яму, што пры іх аўгусцейшым нябожчыку бацьку ў турмах часам сядзела адначасова да шасцідзесяці тысяч зняволеных і што за ўвесь час свайго мудрага царствавання ён адправіў на той свет рукой ката семдзесят дзве тысячы злодзеяў і разбойнікаў, — хлопчык з благародным абурэннем загадаў ёй ісці да сябе і маліцца богу, каб ён выняў камень з яе грудзей і ўклаў у яе чалавечае сэрца.

Але-ж няўжо Тома Кэнці ніколі не трывожыла знікненне беднага маленькага законнага наследніка прастола, які абышоўся з ім так ласкава і з такой гарачнасцю кінуўся да варот