Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАТЫ

ПОСПЕХІ ТОМА

Пакуль сапраўдны кароль бадзяўся па краіне поўголы, поўгалодны, то церпячы насмешкі і пабоі ад брадзяг, то седзячы ў турме са злодзеямі і забойцамі, пакуль усе лічылі яго вар’ятам і самазванцам, — мнімы кароль Том Кэнці вёў зусім інакшае жыццё.

Калі мы бачылі яго апошні раз, ён толькі што пачынаў знаходзіць прывабнасць у каралеўскай уладзе. Каралеўскі стан усё больш падабаўся яму, і нарэшце ўсё жыццё яго ператварылася ў радасць. Ён перастаў баяцца; яго непакой патрохі рассеяўся, пачуццё няёмкасці прайшло, ён стаў трымаць сябе спакойна і вольна. Як руду з шахты, здабываў ён усе патрэбныя звесткі ад хлопчыка для біцця.

Калі яму хацелася гуляць ці гутарыць, ён запрашаў да сябе лэдзі Елізавету і лэдзі Джэн Грэй, а затым адпускаў іх з такім выглядам, нібы для яго гэта справа звычайная. Ён ужо не сароміўся, калі прынцэсы цалавалі яму рукі на развітанне.

Цяпер яму падабалася, што яго з такімі цэрамоніямі ўкладваюць спаць нанач; яму падабаўся складаны і ўрачысты абрад ранішняга адзявання. Ён з гордым задавальненнем ішоў да абедзенага стала ў суправаджэнні пышнай світы саноўнікаў і варты; гэтай світай ён так ганарыўся, што нават загадаў падвоіць яе, і цяпер у яго, было сто чалавек. Ён любіў прыслухоўвацца да гукаў труб, што разыходзіліся па даўгіх карыдорах, і да далёкіх галасоў, крычаўшых: «Дарогу каралю!»

Ён навучыўся знаходзіць прыемнасць нават у паседжаннях совета ў троннай зале, хаця яму прыходзілася галоўным чынам толькі паўтараць словы, якія шаптаў яму лорд-пратэктар. Ён любіў прымаць велічных, акружаных пышнымі світамі паслоў з чужых зямель і выслухоўваць прыяцельскія прывітанні ад слаўных манархаў, называўшых яго «братам». О, шчаслівы Том Кэнці з Двара аб’едкаў!

Ён любіў свае раскошныя ўбранні і заказваў сабе новыя. Ён знайшоў, што чатырохсот слуг недастаткова для яго велічы, і патроіў іх лік. Ліслівасць прыдворных гучэла для яго вуха салодкай музыкай. Ён астаўся добрым і лагодным, стойкім абаронцам прыгнечаных і вёў безупынную барацьбу з несправядлівымі законамі; але пры выпадку, адчуўшы сябе знява-