Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

азарыўся задаволенай усмешкай. — Адпусціце жабрака і ўсыпце тузін гэтаму малайцу, ды глядзіце, добры тузін.

Кароль хацеў быў супярэчыць, але сэр Г’ю адразу ўціхамірыў яго:

Бедны кароль адвярнуўся…

— Гавары, гавары, не саромся! — сказаў ён. — Але памятай, што за кожнае тваё слова яму прыдзецца яшчэ шэсць удараў.

Гендона вынулі з калоды і агалілі яму спіну; калі бізун захадзіў па ёй, бедны маленькі кароль адвярнуўся і ўжо не стрымліваў слёз, што каціліся па яго твары.

«Добрае, смелае сэрца! — казаў ён сабе. — Гэты доказ адда-