Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

толькі, што такія мілыя, добрыя жанчыны павінны паспрабаваць бізуна! — у Англіі! — не ў варварскай краіне, а ў хрысціянскай Англіі! Іх будуць біць бізуном; а я, каго яны ўцяшалі і з кім былі такія ласкавыя, павінен глядзець на гэту вялікую несправядлівасць. Гэта дзіўна, так дзіўна! Я, крыніца ўлады

Яе зноў адцягнулі.

ў гэтай абшырнай дзяржаве, бяссільны памагчы ім. Але беражыцеся, каты, прыдзе дзень, калі я за ўсё запатрабую справаздачу! За кожны ўдар, які вы нанясеце зараз, вы атрымаеце па сто ўдараў».

Шырокія вароты расчыніліся, і ўварваўся натоўп гаражан. Яны акружылі жанчын і засланілі іх ад караля. Затым увайшоў поп; натоўп прапусціў яго і зноў ссунуўся, зноў схаваў жанчын ад вачэй караля. Кароль пачуў нейкія пытанні і адказы, але ні слова не мог разабраць. Затым пачалася падрыхтоўка. Варта забегала, замітусілася, то знікаючы сярод людзей, то