Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мой ведаў-бы гэта, і ведала-б уся акруга, — абдумайце мае словы і ўзважце іх, — вам пагражала-б тая самая небяспека, і таксама вы не ўніклі-б кары; ён адрокся-б ад вас і данёс на вас, і тут не знайшлося-б аніводнага чалавека, у якога хапіла-б смеласці падтрымаць вас.

— Хто я? Майлс Гендон?

— Гэтаму я зусім веру, — з прыкрасцю сказаў Майлс. — Калі ён мае ўладу загадаць чалавеку, які ўсё жыццё быў маім другам, здрадзіць мне і адрачыся ад мяне, і чалавек гэты яго слухаецца, то тым больш яго будуць слухаць тыя, хто не звязаны са мной дружбай, хто баіцца страціць кавалак хлеба, а можа і жыццё.

Шчокі лэдзі Юдзіф трохі пачырванелі, яна апусціла вочы; але голас яе паранейшаму гучэў цвёрда:

— Я перасцёрагла вас і перасцерагаю яшчэ раз: ад’яз-