Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

джайце адсюль! Іначай гэты чалавек вас загубіць. Гэта тыран, не ведаючы літасці. Я яго рабыня, я гэта ведаю. Бедны Майлс і Артур, і мой любы апякун, сэр Рычард, вызваліліся ад яго і цяпер спакойныя, — лепей-бы вам быць з імі, чым астацца тут, у кіпцях гэтага зладзея. Вашы дамаганні — замах на яго тытул і багацце; вы напалі на яго ў яго ўласным доме, і вы загінеце, калі астанецеся тут. Ідзіце, не марудзьце! Калі вам патрэбны грошы, прашу вас, вазьміце гэты кашалёк і падкупіце слуг, каб яны прапусцілі вас. Паслухайце мяне, няшчасны, і бяжыце, пакуль ёсць час.

Майлс адхіліў рукою працягнуты яму кашалёк.

— Выканайце адну маю просьбу, — сказаў ён. — Паглядзіце мне прама ў вочы, я хачу бачыць, ці вытрымаеце вы мой позірк. Так. Цяпер адказвайце мне. Хто я? Майлс Гендон?

— Не. Я вас не ведаю.

— Пакляніцеся.

Адказ прагучэў ціха, але выразна:

— Клянуся!

— Непраўдападобна!

— Уцякайце! Навошта вы марнуеце каштоўнейшы час? Уцякайце, ратуйцеся!

У гэту мінуту ў пакой уварваліся салдаты, і пачалася шалёная барацьба; але Гендона хутка асілілі і павалаклі. Караля таксама забралі; абодвух звязалі і павялі ў турму.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ

У ТУРМЕ

Усе камеры былі перапоўненыя, і двух сяброў прыкавалі на ланцуг у вялікім пакоі, дзе змяшчаліся звычайна дробныя злачынцы. Яны былі не адны: тут-жа знаходзілася яшчэ каля дваццаці скутых вязняў — маладых і старых, мужчын і жанчын — шумны і неахайны натоўп. Кароль горка скардзіўся на абразу яго каралеўскага сана, але Гендон быў пахмуры і маўклівы. Ён быў надта ўражаны. Ён, блудны сын, вярнуўся дадому, уяўляючы, што ўсе ашалеюць ад шчасця, убачыўшы яго; і раптам замест радасці — турма. Усё гэта было так непадобна на яго планы, што ён замяшаўся; ён не ведаў нават, як глядзець на сваё становішча: ці лічыць яго трагічным ці проста забаўным. Ён ад-