Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віць свае правы. Я напішу паперу на трох мовах: па-лацінску, па-грэчаску, па-англійску, — а ты заўтра раніцою скачы з ёю ў Лондан! Не аддавай нікому, апрача майго дзядзькі, лорда Гертфорда; калі ён убачыць паперу, то адразу пазнае, што пісаў я. Ён прышле па мяне.

— Ці не лепей нам будзе, мой прынц, пачакаць тут, пакуль я дакажу свае правы і аўладаю сваімі маёнткамі? Мне тады будзе куды зручней…

Кароль уладарна перапыніў яго:

— Маўчы! Што такое твае нікчэмныя маёнткі і твае мізэрныя інтарэсы, калі справа ідзе аб карысці нацыі і недатыкальнасці прастола!

І дадаў ужо мякчэй, нібы шкадуючы аб сваёй суровасці:

— Слухайся мяне без баязні! Я аднаўлю цябе ў тваіх правах. Я вярну табе ўсё, што ў цябе было, і нават павялічу твае ўладанні. Я прыпомню твае паслугі і ўзнагароджу цябе.

З гэтымі словамі ён узяў пяро і прыняўся за работу. Гендон з любоўю глядзеў на яго і думаў:

«Каб тут было цёмна, я мог-бы падумаць, што са мною сапраўды гаворыць кароль; калі ён разгневаны, ён грыміць і бліскае, як сапраўдны кароль. Дзе ён гэтаму навучыўся? Вунь ён там крэмзае бязглуздыя крывулі, уяўляючы сабе, што гэта лацінскія і грэчаскія словы! Калі толькі мне не ўдасца прыдумаць якую-небудзь хітрасць, каб адвесці яго ад гэтай справы, мне прыдзецца заўтра прытварыцца, нібы я адпраўляюся ў дарогу выконваць яго недарэчнае даручэнне».

Праз мінуту мыслі сэра Майлса ўжо вярнуліся да нядаўніх падзей. Ён быў так заняты сваімі думамі, што, калі кароль падаў яму спісаную паперу, ён узяў яе і машынальна паклаў ў кішэню.

— Як незвычайна дзіўна яна трымала сябе! — мармытаў ён. — Яна нібы пазнала мяне, а можа і не пазнала. Я разумею, што адно супярэчыць другому; я не магу прымірыць гэтых мыслей і ў той-жа час не магу адагнаць іх; дзе-ж праўда? Здавалася-б усё так проста: яна павінна была пазнаць мой твар, маю постаць, мой голас, — ці магло быць іначай? — а між тым яна сказала, што не пазнае мяне, — значыцца, яна сапраўды мяне не пазнала, бо яна не ўмее ілгаць. Пачакай, я, здаецца, пачынаю разумець. Яна гэта рабіла па прымусу! Загадка развязана. Яна здавалася поўмёртвай ад страху, — ну, вядома, яна дзейнічала па