Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

напэўна так ашалеюць ад радасці, што ў першыя мінуты ў іх не будзе ні вачэй ні вушэй ні для каго, апрача мяне, так што цябе, мусіць, прымуць холадна. Але ты не звяртай увагі, — гэта хутка пройдзе. Варта мне сказаць, што ты мой выхаванец, што я шчыра люблю цябе, і, ты ўбачыш, яны абнімуць цябе дзеля Майлса Гендона і назаўсёды дадуць табе прытулак і ў сваім доме і ў сваім сэрцы!

Гендон, саскочыў на зямлю ля пад’езда, памог каралю сыйсці, потым узяў яго за руку і паспешна ўвайшоў. Некалькі ступенек прывялі іх у абшырны пакой. Гендон быстра і бесцэрамонна пасадзіў караля, а сам пабег да маладога чалавека, які сядзеў за пісьмовым сталом, ля каміна, дзе палаў яркі агонь.

— Абнімі мяне, Г’ю, — усклікнуў ён, — і скажы, што ты рады майму звароту! Папрасі нашага бацьку, бо родны дом для мяне не дом, пакуль я не ўбачу яго, не дакрануся да яго рукі, не пачую зноў яго голаса.

Але Г’ю, трохі здзіўлены, толькі адхіснуўся назад і спыніў на прышоўшым доўгі, пільны позірк. Гэты позірк спачатку быў поўны зняважанага гонару, затым змяніўся пад уплывам мільгануўшай мыслі і забліскаў здзіўленнем, змешаным са шчырым ці няшчырым спачуваннем. Потым ён мякка прамовіў:

— У цябе, відаць, галава не ў парадку, бедны незнаёмец; ты пэўна многа цярпеў, і людзі абыходзіліся з табою няласкава, гэта відаць і па твары тваім і па адзенні. За каго ты мяне прымаеш?

— За каго я цябе прымаю? За таго, хто ты ёсць. Я прымаю цябе за Г’ю Гендона, — рэзка сказаў Майлс.

Той прадаўжаў таксама мякка:

— А сябе ты кім уяўляеш?

— Уяўленне тут не пры чым! Як быццам ты не пазнаеш ва мне свайго брата, Майлса Гендона?

Г’ю, здавалася, быў радасна здзіўлены і ўсклікнуў:

— Як, ты не жартуеш? Хіба мёртвыя ажываюць? Дай бог, каб гэта было так! Наш бедны загінуўшы хлопчык вярнуўся ў нашы абдымкі пасля столькіх гадоў цяжкай разлукі. Ах, гэта занадта добра і таму не можа быць праўдай! Упрашаю цябе, не жартуй са мною! Хутчэй, ідзем к святлу, — дай мне разгледзець цябе бліжэй!

Ён схапіў Майлса за руку, пацягнуў яго да акна і пачаў пільна разглядаць ад ног да галавы, паварочваючы ва ўсе бакі

160