Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і сам абыходзячы навакол, каб агледзець яго з усіх бакоў; а блудны сын радасна смяяўся, ківаў галавой і гаварыў:

— Глядзі, брат, глядзі, не бойся; ты не знойдзеш ніводнай рысы, якая не магла-б вытрымаць іспыту. Разглядай мяне, колькі душа твая пажадае, мой добры, стары Г’ю! Я сапраўды

Г’ю адхіліў яго рукой.

ранейшы Майлс, твой Майлс, якога вы лічылі загінуўшым. Ах, сёння вялікі дзень, — я казаў, што сёння вялікі дзень! Дай мне тваю руку, дай пацалаваць цябе ў шчаку. Я, здаецца, памру ад радасці.

Ён хацеў абняць брата, але Г’ю адхіліў яго руку, сумна апусціў галаву на грудзі і з хваляваннем сказаў:

— Божа міласэрны, дай мне сілу перанесці гэтае цяжкае расчараванне!

Майлс ад здзіўлення ў першую мінуту не мог вымавіць ні слова; затым усклікнуў:

— Якое расчараванне? Хіба я не брат твой?

Г’ю смутна паківаў галавой і сказаў:

— Малю неба, каб гэта было так і каб іншыя вочы знайшлі