Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ён паўтарыў слова ў слова ўсю размову паліцэйскага з жанчынай у сенях і дадаў:

— Ну, што, хіба не так было? Хіба я не магу, калі трэба будзе, даць паказанні перад суддзёй?

У першую мінуту паліцэйскі знямеў ад страху і прыкрасці; потым узяў сябе ў рукі і з ненатуральнай развязнасцю адказаў:

— Парася можа каштаваць табе галавы.

— Ты робіш з мухі слана; мне проста прышло ў галаву пажартаваць з гэтай жанчыны дзеля забавы.

— І парася ты пакінуў сабе дзеля забавы?

Паліцэйскі адказаў паспешна:

— Вядома, добры пан. Кажу табе, што гэта быў жарт.

— Я пачынаю табе верыць, — сказаў Гендон ні то сур’ёзна, ні то з насмешкай. — Тады пачакай ты крыху тут, а я збегаю папытаюся яго міласць суддзю — ён-жа чалавек спрактыкаваны, разбіраецца і ў законах, і ў жартах, і ў…

Ён завярнуўся і пайшоў; канчаючы апошнія словы нахаду.