Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

небяспечнымі размовамі! Што бог захоча, тое і здарыцца; ты нічога не можаш ні паскорыць, ні аддаліць: чакай цярпліва — яшчэ будзе час сумаваць ці радавацца, калі адбудзецца тое, што павінна адбыцца.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЕРТЫ

УЦЁКІ

Кароткі зімовы дзень канчаўся. Вуліцы былі пустыя, толькі зрэдку трапляліся прахожыя, ды і тыя шагалі спехам, з выглядам заклапочаных людзей, якія жадаюць хутчэй скончыць справы і схавацца ў прытульных дамах ад надышоўшага ветру і блізкага змроку. Яны не глядзелі ні направа, ні налева; яны пе звярталі ніякае ўвагі на нашых падарожных, нават як быццам не бачылі іх. Эдуард Шосты пытаў сябе, ці здаралася калі-небудзь, каб народ глядзеў на караля, які ідзе ў турму з такой незвычайнай абыякавасцю. Нарэшце паліцэйскі дайшоў да зусім пустой рыначнай плошчы і павёў іх праз яе. Дайшоўшы да сярэдзіны, Гендон палажыў руку на плячо паліцэйскага і шапнуў яму:

— Пачакай хвілінку, добры сэр! Нас ніхто не чуе. Мне трэба сказаць табе два словы.

— Мой абавязак забараняе мне размаўляць, сэр. Калі ласка, не затрымлівай мяне, хутка ноч.

— А ўсё-такі пачакай, бо справа блізка цябе тычыцца. Адвярніся на хвіліну і зрабі выгляд, нібы нічога не бачыш: дай беднаму хлопчыку ўцячы.

— Як ты смееш прапанаваць мне гэта, сэр? Арыштую цябе імем…

— Пачакай, не спяшайся! Паспешнасць ніколі да дабра не даводзіць.

Гендон знізіў голас і шапнуў на вуха паліцэйскаму:

— Парася, купленае табою за восем пенсаў, можа каштаваць табе галавы!

Небарака паліцэйскі, захоплены знянацку, спачатку знямеў, а потым пачаў пагражаць і лаяцца; але Гендон спакойна і цярпліва чакаў, пакуль ён уціхамірыцца; затым сказаў:

— Ты мне спадабаўся, прыяцель, мне не хацелася-б, каб ты трапіў у бяду. Памятай, што я ўсё чуў, ад слова да слова. Я зараз дакажу табе гэта.