Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

злы, але ад голаду ці мала што робяць… Ці вядома табе, добрая жанчына, што за крадзеж маёмасці, якая каштуе больш за трынаццаць пенсаў, вінаваты па закону павінен быць павешаны?

Маленькі кароль шырока раскрыў вочы ад здзіўлення, але

Жанчына ўсхапілася на ногі.

стрымаў сябе і астаўся спакойным. Затое жанчына ўсхапілася на ногі, трасучыся ад страху і ўсклікнула:

— Што-ж я нарабіла!.. Міласэрны божа, ды я зусім не хачу, каб гэты бядак ішоў праз мяне на шыбеніцу! Ах, вызваліце мяне ад гэтага, ваша міласць! Скажыце, што мне рабіць!..

Суддзя з належным яму спакоем адказаў:

— Бясспрэчна, можна зменшыць цану рэчы, пакуль цана яшчэ не завесена ў пратакол…

— Калі ласка, лічыце, што парася каштуе ўсяго восем пенсаў!