Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

злосці, без лаянкі. Гэтую справу не нам разбіраць, а закону. Выпусці хлопчыка, добрая жанчына!

Каваль змерыў вокам статнага воіна і адышоў прэч, з абу-

Кароль кінуўся да свайго збаўцы.

рэннем паціраючы пабітую руку; жанчына неахвотна выпусціла маленькага караля; гледачы непрыязна паглядзелі на незнаёмца, але разважліва маўчалі. Кароль кінуўся да свайго збаўцы з палаючымі шчокамі і гаручымі вачыма:

— Ты доўга марудзіў, сэр Майлс, але цяпер прышоў упару. Загадваю табе, пасячы гэты натоўп нягоднікаў на кавалкі!