Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

глядзеў па баках, чакаючы зручнага выпадку выканаць свой злосны план, другі таксама ўважліва ўглядаўся ва ўсе закавулкі, каб пры першай-жа магчымасці пусціцца наўцёкі і назаўсёды выратавацца ад свайго ганебнага рабства.

Абодвум трапляліся зручныя выпадкі; але ні той, ні другі не

— Пачакай тут, я зараз вярнуся.

скарысталі іх, бо ў глыбіні душы абодва рашылі на гэты раз дзейнічаць напэўна; ніводзін не хацеў рызыкаваць, не ўпэўніўшыся загадзя ва ўдачы свайго намеру.

Гуго пашанцавала першаму. Насустрач ішла жанчына з клункам у руках. У Гуго зларадна бліснулі вочы, і ён сказаў сабе:

«Падохнуць мне на гэтым месцы, калі я не ўзвалю гэтую справу на цябе! Ну, барані цябе божа, кароль баявых пеўняў!»